Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:12 ]  У авіякатастрофах у Кітаі і Тунісе загінула 68 чалавек


Сёньня ў дзьвюх катастрофах пасажырскіх самалётаў загінула як найменей 68 чалавек. Самалёт паўночнакітайскіх авіялініяў са 112 чалавекамі на борце ўпаў сёньня ў моры каля гораду Далянь, у выніку чаго загінула як найменей 50 чалавек. Самалёт эгіпэцкіх авіялініяў з 55 чалавекамі на борце разьбіўся пры няўдалай спробе пасадкі каля туніскай сталіцы, пры гэтым загінула як найменей 18 чалавек. Як паведамляе агенцтва Сіньхуа, на месцы катастрофы знойдзена больш за 50 ацалелых пасажыраў, аднак надзеяў уратаваць яшчэ каго-небудзь ужо амаль не застаецца. У Тунісе 25 ацалелых пасажыраў былі шпіталізаваныя.
XS
SM
MD
LG