Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:37 ]  У апошнія содні ў Чачні загінулі сем фэдэралаў і трое незалежнікаў


ВЛАДЗІКАЎКАЗ Паводле прадстаўніка прамаскоўскай адміністрацыі Чачні, сем расейскіх вайскоўцаў загінулі мінулае ночы. Двое зь іх загінулі ў Сержань-Юрце ў часе нападу чачэнскіх незалежнікаў на бронетранспарцёр і яшчэ трое ў часе нападаў на пазыцыі фэдэралаў. Яшчэ два чалавекі загінулі ў Грозным, калі іхная машына наехала на міну. Расейскія сілы заявілі, што зьнішчылі трох незалежнікаў, а таксама збамбавалі іхныя меркаваныя базы. У часе зачыстак расейскія вайскоўцы арыштавалі каля 80 чалавек, паводле падазрэньня ў сувязях з паўстанцамі.
XS
SM
MD
LG