Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:11 ]  Эўракамісія прапаноўвае стварыць супольныя памежныя сілы


БРУСЭЛЬ. Эўрапэйская Камісыя абвесьціла прапанову стварыць аб’яднаны корпус памежнікаў краінаў Эўразьвязу. Прадстаўнік Эўразьвязу сказаў, што патрэбна сумесна несьці цяжар патруляваньня зьнешніх межаў сяброў Зьвязу. Прапанова мусіць быць ухваленая усімі 15 краінамі-удзельніцамі. На думку афіцыйных асобаў, гэта палепшыць магчымасьці барацьбы з міжнародным тэрарызмам, арганізаванай злачыннасьцю, а таксама дазволіць больш эфэктыўна кіраваць іміграцыяй, аднак ня будзе перашкодай для наведаньня краінаў Эўразьвязу грамадзянамі зь іншых краінаў.
XS
SM
MD
LG