Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:15 ]  На поўначы Афганістану пачаўся адвод войскаў у спробе спыніць процістаяньне


КАБУЛ. Афганскія вайсковыя кіраўнікі, якія змагаюцца за кантроль над паўночнымі раёнамі Афганістану, дамовіліся вывесьці танкі зь места Мазары-Шарыф. Паводле прадстаўніка ААН, намесьнік міністра абароны Афганістану – узбэк Рашыд Дустум і лідар таджыцкіх плямёнаў Ата Мухамэд пачалі адвод сваіх войскаў у спробе спыніць процістаяньне, якое працягвалася 10 дзён. На ўсходзе краіны губэрнатар правінцыі Пактыя Тадж Мухамэд Вардак ізноў ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў ад былога кіраўніка мясцовай адміністрацыі Пашахона Задрона скласьці зброю. Вардак абвінавачвае Задрона ў тым, што напрыканцы красавіка ягоныя аддзелы абстралялі ракетамі галоўнае места правінцыі – Гардэз.
XS
SM
MD
LG