Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:14 ]  У Туркмэністане выстаўленыя абвінавачаньні супраць былых міністраў


АШХАБАД. Сёньня Гэнэральны пракурор Туркменістану выставіў абвінавачаньні супраць былога міністра абароны і 20 іншых асобаў сілавых ведамстваў. Яны абвінавачваюцца ў забойстве, катаваньнях і кантрабандзе наркотыкаў. Мухамэд Назараў – былы кіраўнік Камітэту нацыянальнай бясьпекі абвінавачваецца ў 11 злачынствах, сярод якіх забойства, падтрыманьне прастытуцыі, карупцыя і махлярства. Былы міністар абароны Курбандурдзі Бэгэнджаў абвінавачаны паводле 4-ох пунктаў. Учора ж, прэзыдэнт Туркменістану адправіў ув адстаўку віцэ-прэм’ера Гандымава, які раней кіраваў Нацыянальным банкам. Апача гэтага Ніязаў звольніў з працы шматлікіх вышэйшых афіцыйных работнікаў.
XS
SM
MD
LG