Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:13 ]  Шэсьць з паловай тысячаў кіргізаў патрабуюць адстаўкі Акаева


КЭРБЭН (Кыргыстан). Паводле праваабаронцаў, шэсьць з паловай тысячаў чалавек сабраліся ў Аксайскім раёне краіны з патрабаваньнямі адстаўкі прэзыдэнта Аскара Акаева і прыцягненьня яго да адказнасьці. Яны таксама патрабуюць пакараць адказных за зьнішчэньне пяці чалавек у часе сакавіцкіх дэманстрацыяў за свабоду зьняволенага ў турму дэпутата парляманту Азімбэка Бэкназарава. Прадстаўнік праваабаронцаў заявіў, што на знак пратэсту многія бацькі не пускаюць сваіх дзяцей у школы і плянуюць не адпускаць сваіх сыноў у войска. Бэкназараў быў зьвінавачаны ў злоўжываньні ўладай і зьняволены, але адпушчаны пасьля акцыяў пратэсту. Ягоныя прыхільнікі называюць зьняволеньне палітычна матываваным.
XS
SM
MD
LG