Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:12 ]  Выбары ў Нідэрляндах пройдуць 15 траўня ня гледзячы на забойства Фартэйна


ГААГА. Урад Нідэрляндаў прыняў пастанову правесьці парляманцкія выбары 15 траўня, як гэта і было заплянавана. Пытаньне пра перанос выбараў абмяркоўвалася ў сувязі з учорашнім забойствам знанага ўльтраправага палітыка Піма Фартэйна. 53-гадовы Фартэйн узначальваў нядаўна створаную крайне правую партыю. Ён ішоў на выбары пад лёзунгам барацьбы супраць эміграцыі, асабліва з мусульманскіх краінаў. Падставы забойства невядомыя.
XS
SM
MD
LG