Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:27 ]  Буш і Пуцін павіншавалі Шырака зь перамогай


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш і расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін павіншавалі Жака Шырака зь перамогай над ультраправым палітыкам Жанам-Мары Лё Пэнам і з паўторным абраньнем на пасаду прэзыдэнта Францыі. Джордж Буш патэлефанаваў Шыраку з борта свайго самалёта і пажадаў яму посьпехаў на пасадзе прэзыдэнта. Пуцін выслаў Шыраку ліст, віншуючы зь пераканаўчай перамогай. Сёньня Жак Шырак пачаў фармаваньне новага часовага ўраду і прызначыў прэм’ер-міністрам Жана-П’ера Рафарэна.
XS
SM
MD
LG