Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:26 ]  У Нідэрляндах забіты праварадыкальны палітык


АМСТЭРДАМ. Нідэрляндзкі праварадыкальны палітык Пім Фортайн быў сёньня застрэлены невядомым нападнікам. Пра ягоную сьмерць толькі што абвясьціў прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Вім Кок. Незнаёмы нападнік шэсьць разоў стрэліў у 54-гадовага Фортайна, якому прадказвалі посьпех на выбарах, якія маюць адбыцца 15 траўня. Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за гэтае забойства. Фортайн выступаў за закрыцьцё нідэрляндзкіх межаў і называў ісьлям адсталай цывілізацыяй. Нідэрляндзкія і замежныя палітылі выступілі з асуджэньнем гэтага забойства.
XS
SM
MD
LG