Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:20 ]  У Нямеччыне распачаўся найбуйнейшы за апошнія сем гадоў страйк


Нямеччына. Тут распачаўся страйк рабочых і служачых, якіх абядноўвае найбуйнейшы прафсаюз “IG Metall”. У акцыі бяруць удзел больш як 50 тысячаў чалпавек, і гэта – найбуйнейшы страйк за апошнія сем гадоў. Сярод страйкоўцаў – супрацоўнікі “Мэрсэдэс-бэнц”, “Аудзі”, “Поршэ”. Асноўнае патрабаваньне – павелічэньне заробку на 6 адсоткаў. Арганізатары страйку плянуюць распаўсюдзіць яго па ўсёй краіне. Назіральнікі не выключаюць, што акцыя можа мець адмоўныя вынікі для нямецкай эканомікі і зьменьшыць шанцы Герхардаа Шрёдара на пераабраньне на пасаду канцлера на выбарах, якія заплянаваныя на восень.
XS
SM
MD
LG