Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:17 ]  Лаўрэат Нобелеўскай прэміі вызваленая з-пад хатняга арышту


Мьянмар. Улады гэтай краіны вызвалілі сёньлня з пад хатняга арышту лідара апазыцыі, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы. Ёй ізноў дазволена займацца палітычнай дзейнасьцю. Вызваленьне лідара апазыцыі было вынікам перамоваў , праведзеных пад патранажам ААН ў справе нацыянальнага прымірэньня ў Мьянмары – былой Бірме. Цяперашні рэжым у гэтай краіне прыйшоў да ўлады ў 1988 годзе пасьля падаўленьня дэмакратычнага руху, які ўзначаліла Аун Сан Су Чжы. Нягледзячы на тое, што яе партыя атрымала перамогу на выбарах у 1990 годзе, кіруючы рэжым адмовіўся перадаць ёй уладу. Цягам апошніх 12 гажоў Аун Сан Су Чжы, якой цяпер 56 гадоў, неаднаразова знаходзілася пад хатнім арыштам. Цяпер яна была пад такім арыштам 19 месяцаў. Лідары Эўрапэйскага зьвязу заявілі, што яе вызваленьне адчыняе краіне шлях да дэмакратыі. Кіраўнік ведамства ААН у справе правоў чалавека Мэры Робінсан заклікала ўлады вызваліць усіх палітычных вязьняў.
XS
SM
MD
LG