Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:17 ]  У Іране асуджаны апазыцыйны журналіст


Іран. Апазыцыйны журналіст Сіамак Пурзанд асуджаны да васьмі гадоў пазбаўленьня волі. Яго абвінавацілі ў антыдзяржаўнай дзейнасьці. Як паведамілі мясцовыя ўлады, журналіст прызнаўся ў сувязях з сынам былога шаха, прынцам Рэза Пэхлеві. Яму інкрымінуюць таксама стварэньне падпольнага моладзевага клюбу, дзе дэманстраваліся амэрыканскія і эўрапэйскія кінастужкі. Нагадаем, што паводле Камітэту абароны свабоды прэсы, Іран уваходзіць у дзясятку краінаў, асабліва небясьпечных для журналістаў і свабоды слова. Беларусь таксама ўключаная ў гэты сьпіс і займае ў ім пятае месца.
XS
SM
MD
LG