Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:13 ]  Джордж Буш спадзяецца падпісаць дамову з Уладзімерам Пуціным


Вашынгтон. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл заявіў, што з 14 па 16 траўня працягне перамовы з міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым у справе падрыхтоўкі пагадненьня аб двухбаковым скарачэньні ядзерных узбьраеньняў. Сустрэча адбудзецца пад час сэсыі НАТО ў Рэйкьявіку. ЗША і Расея імкнуцца дасягнуць дамоўленасьцяў адносна скарачэньня ўзбраеньняў да тысячы семісот ядзерных боегаловак з кожнага боку. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў спадзяваньне, што на саміце ў Маскве ў канцы траўня ён і прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін падпішуць такое пагадненьне.
XS
SM
MD
LG