Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:06 ]  Ізраільскія войскі увайшлі ў палестынскі горад Тулькарм


Ярусалім. Ізраільскія войскі на некалькі гадзінаў увайшлі ў палестынскі горад Тулькарм, што на Заходнім беразе Ярдану. У сэктары Газа ізраільскія вайскоўцы застрэлелі палестынскага паліцыянта. Паводле ізраільскага боку. Ён быў забіты, калі спрабаваў прайсьці ў ізраільскае паселішча. Палестынскія прадстаўнікі сьцьвярджаюць, што забойства адбылося у той момант, калі ізраільскія танкі ўвайшлі ў сэктар Газа. У Віфлееме працягваецца супроцьстаяньне ў храма Нараджэньня Хрыстовага, дзе хаваецца група ўзброеных палестынцаў. Сёньня прэмьер-міністар Ізраіля Арыель Шарон вылятае ў Вашынгтон, каб абмеркаваць з кіраўніцтвам Злучаных Штатаў новы плян мірнага ўрэгуляваньня.
XS
SM
MD
LG