Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:05 ]  Сёньня міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пасі наведае Лівію


САФІЯ. Сёньня міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пасі наведае Лівію, дзе пад сьледствам знаходзяцца шасьцёра баўгарскіх лекараў, зьвінавачаных у наўмысным інфекаваньні вірусам СЬНІДу амаль 400 дзяцей. Пасі наведае некаторых дзяцей у лякарні, а потым сустрэнецца з шасьцю арыштаванымі баўгарамі (пяцьцю мэдыцынскімі сёстрамі і адным лекарам) ды правесьці перамовы зь лівійскімі афіцыйнымі асобамі ў Трыпалі. Візыт міністра будзе доўжыцца да нядзелі. У лютым лівійскі суд абвінаваціў арыштаваных у арганізацыі змовы з замежнымі разьведслужбамі. Дата ўзнаўленьня суду не абвяшчаецца.
XS
SM
MD
LG