Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:46 ]  Сёньня ў Гаазе косаўскі лідар Ругова будзе сьведчыць супраць Мілошавіча


ГААГА. Сёньня, у міжнародным трыбунале, лідар этнічных альбанцаў Косава Ібрагім Ругова будзе сьведчыць пра ваенныя злачынствы былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча. Чакаецца, што Ругова падасьць доказы адносна сэрбскай кампаніі ў Косаве, якая закончылася паветранай вайной НАТА супраць Югаславіі ў 1999 годзе. У мінулым месяцы Ругова быў абраны першым прэзыдэнтам Косава. У 90-ых гадох ён вёў кампанію пасыўнага супраціву сэрбскаму кіраўніцтву. Мілошавіч знаходзіцца пад судом ад лютага. Яго абвінавачваюць у зьнішчэньні і масавым выгнаньні косаўскіх альбанцаў, а таксама ў гэнацыдзе ў часе Басьнійскай вайны і злачынствах супраць чалавечнасьці ў харвацкім канфлікце.
XS
SM
MD
LG