Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:44 ]  Краіны-кандыдаты ў Эўразьвяз у часе эканамічнага запаволеньня падтрымалі рост сваёй эканомікі


ЖЭНЭВА. Паводле Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў, бальшыня краінаў-кандыдатаў у Эўразьвяз змагла перажыць апошняе глябальнае эканамічнае запаволеньне і падтрымаць свой моцны эканамічны рост. Эканамічная камісыя ААН паведамляе, што ўсходнеэўрапэйскія краіны і краіны Балтыі летась паказалі рост валавага нацыянальнага прадукту на 2.3%. У той самы час гэты паказчык у краінах СНД склаў 6.2%, а ў ЗША і Эўразьвязе, адпаведна 1.2% і 1.7%. Камісыя лічыць, што былыя камуністычныя краіны пасьпяхова правялі эканамічныя рэформы. У выніку вялікія інтэрнацыянальныя кампаніі працягвалі ўкладаць капітал у рэгіўн ня гледзячы на глябальнае запаволеньне.
XS
SM
MD
LG