Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:17 ]  ЗША і Расея спрабуюць дамовіцца адносна скарачэньня ядзерных узбраеньняў


ВАШЫНГТОН. Сёньня дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл і расейскі міністар замежных справаў працягнуць перамовы ў справе скарачэньня ядзерных узбраеньняў. Паводле афіцыйных асобаў ЗША, бакі распрацавалі шырокае поле для пагадненьня, але некаторыя перашкоды яшчэ застаюцца і таму няма пэўнасьці, што Паўэл і Іваноў прыйдуць да канчатковага варыянту. Удзельнікі перамоваў імкнуліся дасягнуць дамовы, якую маглі б падпісаць прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і ягоны расейскі калега ў часе сустрэчы на вышэйшым узроўні 23 травеня. Буш сказаў, што ЗША, цягам наступных 10 гадоў, хочуць зьменшыць свой ядзерны арсэнал з 6 тысячаў боегаловак да 1.700. Пуцін прапанаваў зьмяншэньне да паўтарох тысячаў.
XS
SM
MD
LG