Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:12 ]  ЗША, ААН, Эўрвзьвяз і Расея правядуць канфэрэнцыю ў пытаньні міру паміж Ізраілем і палестынцамі


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл абвесьціў, што ЗША, ААН, Эўрвзьвяз і Расея вырашылі распачаць падрыхтоўку канфэрэнцыі на вышэйшым узроўні, якая гэтым летам разгледзіць пытаньне міру паміж Ізраілем і палестынцамі. Гэтую заяву Паўэл зрабіў пасьля сустрэчы будучых удзельнікаў у Вашынгтоне. Месца сустрэчы і дакладная дата пакуль нявызначаныя. Раней прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў, што бачыць незалежную Палестынскую дзяржаву, якая існуе побач з Ізраілем і жыве паводле прынцыпаў дэмакратыі а не тэрарызме і карупцыі. Тым часам абедзьве палаты Кангрэсу ЗША выказалі фармальную падтрымку Ізраілю, якая, аднак, ня мае сілы закону.
XS
SM
MD
LG