Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:23 ]  У Бэтлеем едзе пасланец папы рымскага


ВАТЫКАН. Сёньня распачне сваю місію на Блізкім Усходзе адмысловы пасланец папы рымскага, адзін зь яго найбліжэйшых памочнікаў кардынал Рожэ Эчэгарэй. У цэнтры ўвагіі місіі папскага пасланца будзе аблога ізраільскімі сіламі царквы Нараджэньня Гасподняга ў Бэтлееме, дзе трымаюць абарону палестынскія ваяўнікі. Паводле хрысьціянскай традыцыі лічыцца, што гэтая царква стаіць на месцы нараджэньня Ісуса Хрыста. Папа выказаў занепакоенасьць з прычыны гвалту ў гэтай сьвятой мясьціне. Прэсавы сакратар Ватыкану заявіў, што дасылка пасланца выкліканая жаданьнем папы дасягнуць міру ў Сьвятой Зямлі і ягоным неспакоем за лёс хрысьціянскай супольнасьці і народаў Ізраілю і Палестыны.
XS
SM
MD
LG