Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:22 ]  У Рафаху забітыя трое палестынцаў


ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Паведамляецца, што ў выніку абстрэлу ізраільскімі вайскоўцамі учора ўначы ў мястэчку Рафах на мяжы з Эгіптам загінулі трое палестынцаў, у тым ліку двухгадовая дзяўчынка. Паводле палестынскіх крыніцаў, дзяўчынка загінула ў выніку танкавага абстрэлу. Ізраільскае камандаваньне паведамляе, што танк абстраляў групу ваяўнікоў, якія падарвалі выбуховую прыладу. Тым часам Ізраіль вывеў свае вайсковыя аддзелы з палестынскай часткі гораду Хэўрон на Заходнім Беразе Ярдану. У выніку рэйду было затрымана каля 150 падазраваных у тэроры палестынцаў, зь іх 52 асобы, расшукваныя сіламі бясьпекі як тэрарысты. Паводле палестынскіх паведамленьняў, падчас 36-гадзіннай ізраільскай апэрацыі ў Хэўроне было забіта дзевяць палестынцаў.
XS
SM
MD
LG