Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:19 ]  У Парыжы чакаюцца масавыя дэманстрацыі


ПАРЫЖ. Сёньня паліцыя ў Францыі рыхтуецца да аховы парадку падчас масавых першатравеньскіх дэманстрацыяў як у падтрымку, гэтак і супраць праварадыкальнага кандыдата ў прэзыдэнты Жана-Мары Лё Пэна. У адным толькі Парыжы будзе разгорнута некалькі тысячаў паліцыянтаў, каб прадухіліць сутычкі паміж прыхільнікамі Лё Пэна і цяперашняга прэзыдэнта Жака Шырака. Дэманстрацыі таксама маюць адбыцца ў дзясятках іншых гарадоў Францыі. У нядзелю адбудзецца вырашальны тур прэзыдэнцкіх выбараў з удзелам Шырака і Лё Пэна. Лё Пэн, які выступае супраць іміграцыі ў Францыю і хоча, каб Францыя выйшла з Эўрапейскага Зьвязу, у першым туры 21 красавіка перамог кандыдата ад сацыялістаў прэм’ер-міністра Ліянэля Жаспэна і выйшаў у другі тур выбараў.
XS
SM
MD
LG