Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:19 ]  ЗША вінаваціць Украіну ў парушэньні аўтарскіх правоў


ВАШЫНГТОН. Урад Злучаных Штатаў асудзіў Украіну як найбольшага ў сьвеце парушальніка правоў інтэлектуальнай уласнасьці. Нядаўна апублікаваная справаздача Бюро Гандлёвага Прадстаўніцтва ЗША характарызуе Ўкраіну як «краіну» асаблівай увагі за яе няздольнасьць выкараніць вытворчасьць нелегальных кампакт-дыскаў, відэакасэтаў ды іншага матэрыялу, ахоўванага аўтарскім правам. Амэрыканская адміністрацыя папярэджвае аб магчымасьці ўвядзеньня дадатковых эканамічных санкцыяў, калі ўкраінскія ўлады не ўжывуць рашучых захадаў для спыненьня пірацкай вытворчасьці. Дагэтуль адміністрацыя Буша ўжо двойчы ўводзіла гандлёвыя санкцыі супраць Украіны. Штогод амэрыканскія кампаніі страчваюць сотні мільёнаў даляраў з прычыны парушэньня правоў інтэлектуальнай уласнасьці.
XS
SM
MD
LG