Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:39 ]  Ізраіль не пускае камісію ААН у Джэнін


НЬЮ-ЁРК Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан можа распусьціць адмысловую камісію, створаную для расьследваньня абставінаў ізраільскай апэрацыі ў палестынскім лягеры ўцекачоў Джэніне – з-за нежаданьня Ізраіля супрацоўнічаць з камісіяй. Пра гэта паведаміў намесьнік генеральнага сакратара ААН К’еран П’ендэргаст. Ён адзначыў, што з кожным днём становіцца ўсё больш складаным вызначыць, што ж адбылося ў Джэніне. Прадстаўнікі Палестыны сёньня заявілі, што ААН павінна ўвесьці санкцыі супраць Ізраілю, калі той не дазволіць місіі прыехаць у Джэнін. Праваабарончая арганізацыя “Amnesty international” сьцьвярджае, што ў выніку ізраільскай апэрацыі ў Джэніне тры тысячы палестынцаў засталіся бяз даху над галавой.
XS
SM
MD
LG