Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:15 ]  18 вайскоўцаў Злучаных Штатаў прыехалі ў Грузію


МАСКВА. 18 вайскоўцаў Злучаных Штатаў прыехалі ў Грузію для навучаньня грузынскіх аддзелаў тактыцы барацьбы з тэрарызмам. Прадстаўнік Пэнтагону заявіў, што цалкам у гэтай праграму будуць браць удзел ад 150 вайсковых адмыслоўцаў. Першыя заняткі пачнуцца ў гэтым месяцы. Злучаныя Штаты заяўляюць, што праграма мае на мэце падрыхтоўку грузінскіх адмыслоўцаў для барацьбы з мусульманскімі экстрэмістамі ў Панкіскай цясьніне, недалёка ад грузінска-чачэнскай мяжы. ЗША лічаць, што гэтыя групоўкі могуць мець сувязі з тэрарыстычнай арганізацыяй Аль-Кайда. Пасьля расейскіх пярэчаньняў разгортваньню сілаў Злучаных Штатаў у Грузіі, міністэрства замежных справаў Расеі прызнала права Грузіі гарантаваць сваю бясьпеку.
XS
SM
MD
LG