Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:09 ]  26 палестынцаў пакінулі царкву Раства


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан сказаў, што зроблена ўсё магчымае каб адмысловая місыя арганізацыі змагла наведаць уцякацкі лягэр Джэнін на Заходнім беразе. Ізраільскі габінэт працягвае вэтаваць наведаньне Джэніну, дзе, паводле палестынскага боку, былі вынішчанымі мірныя жыхары. Кофі Анан адмовіўся гаварыць пра наступныя крокі Рады Бясьпекі ААН, пакуль ня будзе атрыманы афіцыйны адказ з Ізраілю. Тым часам у Бэтліеме 26 палестынцам было дазволена пакінуць царкву Раства, якую трымае ў аблозе ізраільскае войска. Паведамляецца, што Ізраіль пачаў выводзіць свае сілы з места Гэброн.
XS
SM
MD
LG