Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:54 ]  Пакістанская апазыцыя адзначае нізкую яўку ўдзельнікаў рэфэрэндуму


ІСЛЯМАБАД. У Пакістане прайшоў рэфэрэндум у справе пяцігадовага падаўжэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Пэрвэза Мушарафа. Папярэднія вынікі чакаюцца сёньня ўвечары. Паводле апазыцыі, якая заклікала байкатаваць рэфэрэндум, яўка выбаршчыкаў была даволі нізкай. Адзін зь лідараў апазыцыі сказаў, што гэта азначае “вырак людзей Мушарафу, які цяпер павінен сыйсьці ў адстаўку. Але раней Мушараф заявіў пра сваю ўпэўненасьць у перамозе, пасьля якой ён працягне рэформы і падтрымае Злучаныя Штаты ў справе барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Гэнэрал Мушараф прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку ваеннага перавароту, а пазьней быў афіцыйна абраны кіраўніком краіны.
XS
SM
MD
LG