Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:52 ]  У Славаччыне спляжаныя габрэйскія могілкі


52* БРАЦІСЛАВА. Паводле прадстаўніка міністэрства ўнутраных справаў Славаччыны, тры славацкія школьнікі спляжылі 135 магілаў на габрэйскіх могілках у славацкім месьце Кошыца. Шматлікія надмагільлі былі перакуленыя, некаторыя – разьбітыя. Школьнікі заявілі, што хацелі адшукаць золата. Падлеткам менш 13 гадоў і таму, паводле славацкіх законаў, супраць іх ня можа быць узбуджаная крымінальная справа. Ня выключана, што габрэйская грамада Кошыцы запатрабуе ад іхных бацькоў грашовае кампэнсацыі.
XS
SM
MD
LG