Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:37 ]  У чацьвер яшчэ два чалавекі дабраахвотна паўстануць перад Гаагскім трыбуналам


БЯЛГРАД. У чацьвер зь Югаславіі ў Гаагу дабраахвотна прыедуць яшчэ дзве асобы, якіх падазраюць у ваенных злачынствах. Перад Трыбуналам ААН паўстануць: былы дараднік Мілошавіча ў нацыянальнай бясьпецы Нікола Шаінавіч і басьнійскі сэрб Мамчыла Грубан, які ў часе вайны ў Босьніі служыў ахоўнікам канцэнтрацыйнага лягеру Амарска, у якім утрымліваліся мусульманы. Паводле трыбуналу, Шаінавіч, разам з трыма іншымі югаслаўскімі лідарамі, адказны за злачынствы супраць альбанцаў Косава ў часе вайны канца 90-ых, а Грубан – у катаваньнях і зьдзеках над зьняволенымі. Усяго ў сьпісе ваенных злачынцаў, выдачы якіх дамагаецца Гаагскі трыбунал, 23 асобы. Дабраахвотна перад Трыбуналам пагадзіліся паўстаць толькі пяцёра зь іх.
XS
SM
MD
LG