Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:22 ]  У Пакістане пройдзе рэфэрэндум аб тэрміне прэзыдэнцтва


ІСЬЛЯМАБАД. Сёньня ў Пакістане адбываецца рэфэрэндум у пытаньні аб працягу яшчэ на пяць гадоў прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Пэрвэза Мушарафа. Учора Мушараф заклікаў пакістанцаў падтрымаць яго на рэфэрэндуме і паабяцаў, што пагодзіцца з воляй грамадзянаў. Апазыцыя заклікае байкатаваць рэфэрэндум, цьвердзячы, што ёнпярэчыць канстытуцыі, паводле якой прэзыдэнта абірае парлямэнт і чатыры правінцыйныя асамблеі. У суботу Найвышэйшы Суд Пакістану адхіліў патрабаваньні аб адмене рэфэрэндуму, пацьвердзіўшы яго легальнасьць.
XS
SM
MD
LG