Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:20 ]  Палонныя тэрарысты пераведзеныя ў сталую турму


ВАЕННА-МАРСКАЯ БАЗА ГУАНТАНАМА. Злучаныя Штаты перавялі 300 асобаў, падазраваных у тэрарызме, з часовых камэраў на базе ў Гуантанама ў стацыянарную турму за пяць кілямэтраў ад базы. Падазраваныя ваяўнікі «Аль-Каіды» і «Талібану» за выходныя дні былі пераведзеныя з гэтак званага лягеру Х у лягер D. Сродкам масавай інфармацыі не было азволена асьвятляць гэтую апэрацыю, пра якую афіцыйна было абвешчана толькі ўчора. Лягер D разьлічаны на 408 зьняволеных, аднак можа быць пашыраны да разьмяшчэньня 2000 чалавек, па меры таго, як Злучаныя Штаты працягваюць распачатую пасьля 11 верасьня вайну з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG