Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:19 ]  Буш выступіў на гадавіне лос-анджэлескага бунту


ЛОС-АНДЖЭЛЕС. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш учора заявіў, што лос-анджэлескі бунт, які адбыўся 10 гадоў таму, спарадзіў новую надзею. Буш наведаў раён у цэнтральным Лос-Анджэлесе, дзе дзесяць гадоў таму адбыліся найбуйнейшыя за апошнія дзесяцігодзьдзі вулічныя хваляваньні. Бунт 1992 году распачаўся пасьля таго, як белыя прысяжныя судзьдзі апраўдалі чатырох паліцыянтаў, якія зьбілі чорнага парушальніка Родні Кінга. Выступаючы ў мясцовай царкве, Буш заявіў, што падчас бунту было страчана шмат надзеяў, аднак «з гэтага гавлту нарадзілася новая надзея». Каля царквы адбывалася дэманстрацыя пратэсту з прычыны таго, што за апошнія 10 гадоў крымінальная сытуацыя ў раёне не палепшылася.
XS
SM
MD
LG