Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:18 ]  Ізраіль правёў рэйд у Хэўроне: дзевяць забітых


ХЭЎРОН. Ізраільскія вайсковыя аддзелы правялі ўчора рэйд у горадзе Хэўрон на Заходнім Беразе Ярдану і забілі дзевяць чалавек. Ізраільскае камандаваньне паведамляе, што ў выніку рэйду, які меў за мэту пошукі палестынскіх ваяўнікоў і зброі, каля 200 чалавек было затрымана. Рэйд адбыўся праз два дні пасьля таго, як палестынскія нападнікі забілі чатырох ізраільцаў у паселішчы каля Хэўрону. Тым часам у Рамалагу амэрыканскія і брытанскія экспэрты сустрэліся з прадстаўнікамі палестынскай адміністрацыі, каб абмеркаваць дэталі пляну прэзыдэнта Буша, які мае на мэце сканчэньне блякады сядзібы палестынскага лідэра Ясіра Арафата. Паводле пляну, Ізраіль здыме блякаду і дазволіць Арафату свабодна выехаць з Рамалагу, калі шасьцёра шуканых ізраільскімі ўладамі ваяўнікоў будуць пераведзеныя ў палестынскую турму, дзе іх будуць ахоўваць амэрыканскія і брытанскія вайскоўцы.
XS
SM
MD
LG