Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:14 ]  Ізраіль адцягвае прыезд місіі ААН у Джэнін


НЬЮ-ЁРК. Ізраіль заклікаў свайго галоўнага саюзьніка ­ Злучаныя Штаты ­ забясьпечыць, каб адмысловая місіія ААН для расьсьледаваньня разбурэньняў у лягеры ўцекачоў у Джэніне ў сваёй канчатковай справаздачы не падавала ніякіх высноваў. Гэта было адно з шасьці патрабаваньняў, выказаных ізраільскім міністрам замежных справаў Шымонам Пэрэсам у лісьце дзяржаўнаму сакратару Злучаных Штатаў Коліну Паўэлу. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан учора заявіў пра неабходнасьць як мага хутчэй высьветліць, што адбылося падчас ізраільскага рэйду ў Джэніне. Паводле палестынцаў, ізраільскія вайскоўцы забілі ў лягеры сотні цывільных асобаў, тым часам як ізраільскі бок цьвердзіць, што колькасьць забітых значна меншая і большасьць зь іх былі ўзброеныя ваяўнікі. Пагадзіўшыся дзесяць дзён таму на дасылку місіі, Ізраіль выставіў шэраг прэтэнзіяў наконт яе складу і паўнамоцтваў.
XS
SM
MD
LG