Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:13 ]  У Грузію пачалі прыбываць амэрыканскія вайскоўцы


ВАШЫНГТОН. Каля дваццаці амэрыканскіх вайскоўцаў прыбылі ўчора ў Грузію, рыхтуючыся да пачатку падрыхтоўкі грузінскіх збройных сілаў да правядзеньня антытэрарыстычных апэрацыяў. Прадстаўнік Пэнтагону паведаміў, што ўсяго ў Грузію прыбудзе ад 150 да 200 інструктароў, якія будуць навучаць ваеннай тактыцы грузінскіх вайскоўцаў і афіцыйных асобаў. Праграма навучаньня скіраваная на дапамогу грузінскаму войску ў барацьбе з тэрарызмам, у прыватнасьці з мусульманскімі экстрэмістамі ў Панкіскай цясьніне каля грузінскай мяжы з Чачэніяй. Расейскія і грузінскія афіцыйныя асобы цьвердзяць, што ў цясьніне хаваюцца чачэнскія ваяўнікі.
XS
SM
MD
LG