Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:50 ]  Турцыя пераймае камандаваньне міжнароднымі сіламі ў Афганістане


КАНДАГАР У гэты афганскі горад прыляцела група канадскіх ваенных экспэртаў, якая будзе праводзіць расьследваньне інцыдэнту, калі 12 дзён таму амэрыканскай бомбай было забіта чацьвера канадскіх вайскоўцаў. Учора ў Канадзе прайшла траурная цырымонія, якую ўзначальваў прэм’ер-міністр Жан Крэцьен. Тым часам Турцыя ў парадку ратацыі прыме на сябе на паўгады кіраўніцтва міжнародным міратворчым кантынгэнтам у Афганістане. Гэтае рашэньне было ўхваленае сёньня на пасяджэньні турэцкага парляманту. Зараз міратворчым кантынгэнтам ў Афганістане кіруе Велікабрытанія. Турцыя дамагаецца ад ААН і ЗША фінансавай і тэхнічнай падтрымкі. З канца мінулага году ў Кабуле знаходзяцца чатыры з паловаю тысячы вайскоўцаў з 18 краінаў сьвету, у тым ліку 300 турэцкіх жаўнераў. Турцыя мае намер павялічыць колькасьць сваіх міратворчаў да тысячы
XS
SM
MD
LG