Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:44 ]  Прагрэс на расейска-амэрыканскіх перамовах


МАСКВА У падрыхтоўцы амэрыкана-расейскага пагадненьня пра скарачэньне наступальных ўзбраеньняў дасягнуты пэўны прагрэс. Пра гэта заявіў сёньня расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў. Сёньня Іваноў правеў перамовы з амэрыканскім міністрам абароны Дональдам Рамсфэлдам, які зрабіў караткі прыпынак у Маскве пасьля сваёй паездкі па краінах Цэнтральнай Азіі. Міністры не далі гарантыяў, што згода будзе канчаткова дасянутая да візыту ў Расею Прэзыдэнта ЗША Буша, які адбудзецца ў канцы траўня. Аднак Дональд Рамсфэлд падкрэсьліў, што ЗША істотна скароціць свае ядзерныя арсэналы да ўзроўню 1700-2200 баегаловак незалежна ад таго, ці будзе дасягнутае пагадненьне з Масквою
XS
SM
MD
LG