Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:32 ]  Закон аб зброі ў Цюрынгіі (Нямеччына) будзе перагледжаны


Нямеччына. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар наведаў сёньня гімназыю ў Эрфурце, дзе днямі дзевятнаццацігадовы навучэнец застрэліў шаснаццаць чалавек і скончыў жыцьцё самагубствам. Міністар усклаў кветкі ў памяць ахвяраў. Тым часам канцлер зямлі Цюрынгія Бернхальд Фогель заявіў, што ў сувязі з гэтым трагічным здарэньнем будзе перагледжаны закон аб праве на валоданьне зброі, які пакуль што дазваляе мець зброю з 18 гадоў.
XS
SM
MD
LG