Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:07 ]  Ізраільскі ўрад прыпыніў супрацоўніцтва з місыяй АА


Тэль-Авіў. Ізраільскі ўрад прыняў рашэньне прыпыніць супрацоўніцтва з місыяй ААН, якая павінна расьследваць дзеяньні ізраільскіх вайскоўцаў у Джаніне на Заходнім беразе Ярдану. Прычынай гэтага рашэньня названая недастатковая вызначанасьць мэтаў, якія мае ААН-аўская місыя. Тым ня меньш, урад Ізраілю заявіў, што мае намер працягваць кансультацыі з ААН. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс праінфармаваў кіраўніка дэлегацыі ААН Карнэлію Самаругу, што прыбыцьцё місыі немэтазгоднае. Адначасна ізраільскі ўрад дазволіў групе амэрыканскіх і брытанскіх адмыслоўцаў прыбыць для суправаджэньня шасьцёх палестынцаў, якіх абвінавачваюць у забойстве міністра турызму Ізраілю Рэхавэма Зээві. Палестынцы хаваюцца ў Рамале, у рэзыдэнцыі лідара Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата. У тым выпадку, калі яны будуць выдадзеныя, Ізраіль дапускае магчымасьць зьняцьця аблогі з рэзыдэнцыі.
XS
SM
MD
LG