Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:18 ]  Доналд Рамсфэлд працягвае візыт у краіны Цэнтральнай Азіі


Туркменістан. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд працягвае візыт у краіны Цэнтральнай Азіі. Сёньня н правёў перамовы з прэзыдэнтам Туркменістану Сапармуратам Ніязавым і іншымі кіраўнікамі краіны. Абмяркоўваліся аспэкты антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане. Праз Туркменістан праходзіць значная частка гуманітарнай дапамогі, якая накіроўваецца краінамі Захаду ў Афганістан. Учора ў Кабуле міністар абароны ЗША правёў перамовы з кіраўніком часовай адміністрацыі Афганістану Хамідам Карзаем, пад час якіх падкрэсьліў, што ЗША і саюзьнікі маюць намер працягваць аперацыю супраць “Аль Каеды” і іншых тэрарыстычных груповак.
XS
SM
MD
LG