Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:15 ]  Аляксандар Лебедзь загінуў у авіяцыйнай катастрофе


Краснаярск. Сёньня раніцай ў авіяцыйнай катастрофе загінуў губернатара Краснаярскага краю пяцідзесяцідвухгадовы Аляксандар Лебедзь. Паводле папярждніх дадзеных, гелікоптэр ва ўмовах туману зачапіўся за высокавольтныя электралініі. З сямнаццаці чалавек, якія знаходзіліся на борце, сем загінулі 12 чалавек цяжка параненыя. Пад час путчу 1991 году (г.зв. "ГКЧП") падразьдзяленьне Лебедзя перайшло на бок Ельцына і ахоўвала Белы Дом. У 96 годзе генерал-лейтэнант Аляксандар Лебедзь балатаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах і заняў трэцяе месца пасьля Ельцына і Зюганава. Падтрымаўшы ў другім туры Ельцына, Лебедзь стаў Дзяржсакратаром Рады бясьпекі Расеі, з ягоным імём звазваюць падпісаньне Хасавюрцкіх пагадненьняў, якія паклалі канец першай вайне ў Чачні. Два тыдні таму Лебедзь зьвярнуўся з лістом да прэзыдэнта Пуціна, у якім зьвяртаў увагу на карупцыю ў судовых ворганах Масквы. Прэзыдэнт Расеі выказаў свае спачуваньні сямьі Алякчсандра Лебедзя.
XS
SM
MD
LG