Чачэнія. Расейская авіяцыя сёньня аднавіла паветраныя аперацыі супраць атрадаў чачэнскіх паўстанцаў. Штаб фэдэралаў на Паўночным Каўказе заяўляе, што цяперашнія авіяўдары -- самыя магутныя за апошнія месяцы.
Тым часам, у Надцярэчным раёне чачні на фугасе падарваны аўтамабіль фэдэралаў, адзін расейскі вайсковец паранены.