Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:07 ]  На Блізкі Усход сёньня прыбывае камісія ААН


Ярусалім. На Блізкі Усход сёньня прыбывае камісія ААН для рассьледваньня дзеяньняў ізраільскіх вайскоўцаў у нядаўняй апэрацыі ў лягеры палестынскіх уцекачоў Джаніне, на Заходнім беразе ракі Ярдан. Тым часам, прэмьер-міністар Ізраіля Арыель Шарон прапанаваў ураду краіны адкласьці яшчэ на суткі допуск адмысловай камісіі ААН у лягер палестынскіх уцекачоў у Джаніне. Шарон лічыць, што пакуль што Ізраіль ня можа быць задаволены тымі тлумачэньнямі, якія дала ААН адносна ўмоваў дзейнасьці адмысловай камісыі. Асноўным спрэчным пытаньнем застаецца склад камісіі. Акрамя таго, Ізраіль не жадае, каб члены камісыі самастойна вызначалі, каго з ізральскіх вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у аперацыі ў Джаніне, ім трэба апытаць. Палестынскі бок заяўляе, што ў Джаніне былі забітыя сотні чалавек. Ізраільскі ж урад кажа пра некалькі дзесяткаў забітых, большасьць якіх аказвалі ўзброены супраціў. Ізраільскія вайскоўцы працягваюць пошук тэрарыстаў, якія ўчора здзейсьнілі напад на ізраільскае паселішча Адора. Тэрарысты былі пераапранутыя ў форму ізраільскіх вайскоўцаў і распачалі стрэляніну. Чацьвера пасяленцаў былі забітыя, сямёра – параненыя.
XS
SM
MD
LG