Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:52 ]  Гаагскі трыбунал не прызнае недатыкальнасьці падазраваных


БЯЛГРАД. Кіраўнік бялградзкага бюро Трыбуналу ААН Матыяс Гельман запатрабаваў сёньня, каб усе падазраваныя ў ваенных злачынствах неадкладна здаліся ўладам. Гельман заявіў, што Гаагскі трыбунал не прызнае права на недатыкальнасць за ніводным з падазраваных, улучна з прэзыдэнтам Сэрбіі Міланам Мілуцінавічам. Мілуцінавіч абвінавачваецца ва ўдзеле ў кампаніі супраць косаўскіх альбанцаў у 1998-1999 гадох. Сэрбскі ўрад цьвердзіць, што Мілуцінавіч ня можа быць арыштаваны і перададзены трыбуналу да канца 2002 году, калі заканчваецца тэрмін яго прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.
XS
SM
MD
LG