Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:50 ]  Кучма і Квасьнеўскі абмеркавалі нафта- і газаправоды


КІЕЎ. Прэзыдэнты Ўкраіны й Польшчы Леанід Кучма і Аляксандар Квасьнеўскі сустрэліся сёньня і абмеркавалі пляны пабудовы нафта- і газаправоду. Сярод іншага абмяркоўваўся ўдзел Польшчы ў пабудове нафтаправоду з Адэсы да польскага порту Гданск. Апрача гэтага Кучма спадзяваўся заручыцца падтрымкай Квасьнеўскага ў спробе ня даць Расеі збудаваць газаправод у абыход тэрыторыі Ўкраіны. Калі б такі газаправод быў збудаваны, Украіна б штогод страчвала 3 мільярды даляраў з транзыту расейскага газу ў Эўропу. Расея забясьпечвае каля чвэрці патрэбаў Эўропы ў прыродным газе, 90 працэнтаў яго транспартуецца праз Украіну.
XS
SM
MD
LG