Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:48 ]  Касьмічны турыст даляцеў да міжнароднай станцыі


МАСКВА. Цэнтар кіраваньня палётам паведамляе, што касмаплаў «Саюз» з паўдзённаафрыканскім касьмічным турыстам Маркам Шатлвортам, расейскім касманаўтам Юрыем Гідзенкам і італьянскім інжынэрам Рабэрта Віторы на борце сёньня састыкаваўся зь Міжнароднай касьмічнай станцыяй. Гасьцей сустрэў сталы экіпаж станцыі – адзін расеец і два амэрыканцы. Шатлворт – другі ў гісторыі камэрцыйны пасажыр у космасе – правядзе на міжнароднай касьмічнай станцыі дзесяць дзён. Летась на станцыі адзін тыдзень правёў амэрыканскі бізнэсовец Дэніс Тыта.
XS
SM
MD
LG