Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:47 ]  Пакістанска-амэрыканская ваенная апэрацыя ў Пакістане


ПЭШАВАР. Пакістанскія племянныя старэйшыны і духоўныя асобы паведамілі, што сёньня ўначы амэрыканскія сілы супольна з пакістанскімі вайскоўцамі ўдзельнічалі ў апэрацыі на тэрыторыі Пакістану каля афганскай мяжы. Мясцовы рэлігійны дзеяч паведаміў журналістам, што амэрыканскія і пакістанскія сілы напалі на рэлігійную школу ў мясцовасьці Дарпа Хел, за 350 кілямэтраў на паўдзённы захад ад Пэшавару, шукаючы там ваяўнікоў «Аль-Каіды», аднак вярнуліся з апэрацыі з пустымі рукамі. Мясцовыя старэйшыны зьвярнуліся да пакістанскіх уладаў з заклікам неадкладна спыніць апэрацыі. Пакістанскае і амэрыканскае камандаваньне пакуль што не камэнтуюць гэтую падзею.
XS
SM
MD
LG