Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:13 ]  Выгнаны са школы вучань расстраляў настаўнікаў


ЭРФУРТ. Як паведамляе нямецкая паліцыя, крывавы інцыдэнт у адной з гімназіяў усходненямецкага гораду Эрфурт, у выніку якога загінула 18 чалавек, закончыўся, а сам нападнік быў забіты. 19-гадовы былы вучань гімназіі імя Гутэнбэрга забіў 17 чалавек, у тым ліку як найменей двух вучняў. Рэшта забітых – настаўнікі. Паводле паліцыі, нападнік, не захацеўшы здацца, застрэліўся. Напачатку паведамлялася пра чатыры ахвяры страляніны, аднак пасьля паліцыя знаходзіла ў калідорах і прыбіральнях школы ўсё новыя і новыя целы забітых.
XS
SM
MD
LG