Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:12 ]  Узбэкістан працягне ваеннае супрацоўніцтва з ЗША


ТАШКЕНТ. Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў сёньня выказаўся у абарону ваеннага супрацоўніцтва сваёй краіны са Злучанымі Штатамі. Паводле Карымава, гэтае супрацоўніцтва празрыстае і не павінна непакоіць Іран. Выступаючы перад журналістамі пасьля сустрэчы зь прэзыдэнтам Ірану Мухамадам Хатамі, Карымаў зазначыў, што Ўзбэкістану няма чаго хаваць ад іншых краінаў, у тым ліку ад Ірану. Выступаючы ўчора ў сталіцы Казахстану Алматы, Хатамі выказаў неспакой з прычыны прысутнасьці замежных вайскоўцаў у Цэнтральнай Азіі. У мясцовасьці Ханабад на поўдні Ўзбэкістану разьмешчаныя паўтары тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай кампаніі.
XS
SM
MD
LG