Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:08 ]  Лё Пэн вінаваціць Блэра ў нянавісьці да імігрантаў


ПАРЫЖ. Францускі праварадыкальны палітык Жан-Мары Лё Пэн заявіў, што ён ня большы расіст, чым прэм’ер-міністар Брытаніі Тоні Блэр. У апублікаваным у сераду інтэрвію газэце Guardian Блэр назваў палітыку Лё Пэна «агіднай». Выступаючы сёньня ў штаб кватэры сваёй партыі Нацыянальны Фронт, Лё Пэн заявіў, што Блэр ня менш рашуча выступае супраць імігрантаў, не дазваляючы ім пераехаць у Вялікабрытанію з цэнтру Чырвонага Крыжа ў мясцовасьці Сангат на поўначы Францыі. У Сангаце сабраліся сотні ўцекачоў – пераважна з краінаў Азіі – якія спрабуюць нелегальна перабрацца ў Вялікабрытанію.
XS
SM
MD
LG